Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Родная мова

Дата: 5 сентября 2013 в 02:26, Обновлено 9 января 2014 в 02:42
1 414 просмотров

У рамках выканання Плана мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў школе былі аформлены інфармацыйныя стэнды, праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны, конкурсы, віктарыны, святы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, інфармацыйныя тыдні, вечарыны, прысвечаныя роднай мове, пісьменнікам-юбілярам: Якубу Коласу і Янку Купалу, Максіму Танку, Максіму Багдановічу.

         Родны край, родная зямля, родная мова… Якія дрыготкія пачуцці напаўняюць душу пры адным толькі ўспаміне аб іх! Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам ад прадзедаў. Любоў да сваёй Радзімы, народа пачынаецца з любові да роднай мовы. Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае імя – беларусы. Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць "родная мова", "матчына мова", "мова бацькоў і дзядоў".

Толькі родная мова натхняе нас на высакародныя ўчынкі, будзіць у сэрцах патаемную памяць і ў цяжкія хвіліны штурхае на самаахвярнасць. У родным слове для народа заключаецца ўсё: гісторыя мінулага, патаемнасць будучага, дзень учарашні, сённяшні і заўтрашні. Толькі яно, роднае слова, здольнае лекаваць душу чалавека, гуртаваць людскія плямёны. Можа, таму ў словах бохан хлеба і роднае слова – аднолькавая колькасць літар. Бо без аднаго і другога чалавек ніколі не выжыве...

 У рамках выканання Плана мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў школе былі аформлены інфармацыйныя стэнды, праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны, конкурсы, віктарыны, святы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, інфармацыйныя тыдні, вечарыны, прысвечаныя роднай мове, пісьменнікам-юбілярам: Якубу Коласу і Янку Купалу, Максіму Танку, Максіму Багдановічу. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Натхнёныя іх творчасцю,  навучэнцы самі спрабавалі пісаць вершы, нарысы, апавяданні, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры. Прыемна было пабываць на вернісажы юных мастакоў “Беларусь мая сінявокая”.

Не пакінулі абыякавымі ўсіх школьнікаў і настаўнікаў установы адукацыі акцыя “Чытаем Купалу і Коласа разам”, літаратурная гасцёўня “Давайце даражыць пявучым гукам кожным”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”, прысвечаная Максіму Багдановічу.

            Вялікую асолоду атрымалі ўсе прысутныя і ўдзельнікі музычнага фестывалю “Спяваем разам пра Беларусь нашу родную”, які праходзіў у рамках дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва.

         З задавальненнем школьнікі прымалі ўдзел у конкурсах, віктарынах, гульнях (Конкурс знаўцаў беларускай мовы, гульня “Беларусь і беларусы”, гульня “Што?Дзе? Калі? і іншыя).

         Запомнілася эксурсія, якая дала магчымасць пабываць нам на радзіме Якуба Коласа і Янкі Купалы, а ў час завочнай экскурсіі вучні пазнаёміліся з мясцінамі , звязанымі з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.               

         Спадзяёмся, што мерапрыемствы, які мы прысвяцілі нашай любай беларускай мове, нікога не пакінулі раўнадушнымі. Упэўнены, што мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.