Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафсаюзны ўрок

Дата: 15 марта 2021 в 08:46, Обновлено 15 марта 2021 в 11:38
Автор: Шкуда Е. В.

26 лютага ў 11 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” быў праведзены прафсаюзны занятак на тэму “Праца-правы ці абавязак. Працоўныя правы і абавязкі”.

Старшакласнікі пазнаёміліся з асноўнымі артыкуламі двух нарматыўных дакументаў: Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь  і Працоўным кодэксам  Рэспублікі Беларусь. Гэтыя нарматыўныя дакументы  дапамагалі выпускнікам яскрава усведоміць паняцці “працоўныя правы і абавязкі”. У ходзе занятку юнакі і дзяўчаты, кіруючыся нарматыўнымі актамі Рэспублікі Беларусь,  вучыліся вызначаць якасныя характарыстыкі будучай працоўнай дзейнасці, дыскутыравалі на тэму “Праца-права ці абавязак?”.

Адзінаццацікласнкі пазнаеміліся з гісторыяй прафсаюзнага руху ў Беларусі, мэтамі Федэрацыі  прафсаюзаў Беларусі, прывілегіямі, якія атрымліваюць члены прафсаюзнай арганізацы і працаўнікі ў той ці іншай галіне вытворчасці.

Акрамя таго, навучэнцы даведаліся аб паняццях “рабочы час”, “час для адпачынку” і іншых.

Хутка выпускнікі пакінуць сцены школы і пачнуць самастойнае жыццё. Упэўнена, як класны кіраўнік 11 класа, што веды, набытыя ў час правядзення прафсаюзнага занятку, будуць карыснымі і спатрэбяцца выпускнікам у жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.