Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Факультативные занятия

Дата: 20 февраля 2018 в 13:15, Обновлено 19 января 2022 в 07:58
Факультатыўныя заняткі 

Расклад факультатыўных заняткаў на другое паўгоддзе 2021/2022 навучальнага года Абнаўляецца


Факультатыўныя заняткі як форма адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі арганізуюцца ў адпаведнасці з Кодексам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкул 158 глава 24), Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283), Санітарнымі нормамі і правіламі “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджанымі Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Белрусь ад 27.12.2012 № 206 (са змяненнямі і дапаўненнямі).

Мэта арганізацыі факультатыўных заняткаў ва ўстанове – павышэнне ў вучняў цікавасці да вывучаемых вучэбных прадметаў, паглыбленне зместу вучэбных прадметаў, актывізацыя пазнавальнай дзейнасці, інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё вучняў, падрыхтоўка іх да самастойнага выбару, прафесійнага самавызначэння і працягу адукацыі.

  Накірункі факультатыўных заняткаў вызначаюцца запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

Факультатыўныя заняткі праводзяцца па вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі можа дадаткова рэкамендаваць да выкарыстання вучэбныя праграм факультатыўных заняткаў, якія раскрываюць гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя асаблівасці рэгіёна.

Факультатыўныя заняткі проводзяцца па раскладзе, які зацверджаны дырэктарам установы, і праводзяцца пасля вучэбных заняткаў у дні з найменшай колькасцю вучэбных заняткаў. Паміж вучэбнымі і факультатыўнымі заняткамі павінен быць перапынак працягласцю не менш за 20 мінут. Працягласць факультатыўнага занятка – 45 мінут.

Факультатыўныя заняткі ў IX – XI  класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень. 

Гадзіны, якія выдзяляюцца на факультатыўныя заняткі, уваходзяць у максімальны аб’ём вучэбнай нагрузкі вучня.

Падставай для залічэння вучня ў групу для факультатыўных заняткаў з’яўляецца пісьмовая заява законнага прадстаўніка вучня.

Залічэнне на факультатыўныя заняткі ажыццяўляецца загадам дырэктара ўстановы не пазней за 1 верасня.

<font color="#000000"> </font>


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.