Гісторыя школы
- Сваё існаванне школа пачала ў 1865 годзе, калі ў в. Міжэвічы было адкрыта народнае вучылішча, у якім вучылася 60 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
- У 1911 годзе для школы быў узведзены новы будынак – “вучылішчны дом”.
- У 1914 годзе загадчыкам вучылішча працаваў Канстанцін Паўлавіч Ягоўдзік, настаўнікам быў Васіль Раманавіч Анішчук.
- У 1944 годзе пасля вызвалення Міжэвіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучанне дзяцей ажыццяўлялася на базе чатырохгадовай пачатковай школы, якая размяшчалася ў трох прыстасаваных да навучання будынках. Затым школе быў нададзены статус сярэдняй школы, і ўжо ў 1951 годзе адбыўся яе першы выпуск.
- У 1960 годзе быў узведзены новы будынак, у якім вядзецца навучанне і зараз. Выпускнікоў школы можна бачыць у розных ВНУ краіны і за яе межамі. Шмат выпускнікоў працуе ў роднай школе.
- У розны час дырэктарамі працавалі У.М.Іваноў, А.І.Коўш, М.А.Сарокін, С.П.Сцецюкевіч, М.В.Пазняк, А.В.Аніськевіч (працуе).