Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раённае метадычнае аб'яднанне

Дата: 25 февраля 2022 в 22:53, Обновлено 26 февраля 2022 в 11:18
Автор: Шкуда Е. В.
128 просмотров

25 лютага 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна" адбылося пасежданне раённага метадычнага аб’яднання педагогаў, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка. Тэма мерапрыемства "СТВАРЭННЕ АДЗІНАЙ ВЫХАВАЎЧАЙ ПРАСТОРЫ ПА ФАРМІРАВАННІ Ў ВУЧНЯЎ ПАТРЭБЫ Ў ЗДАРОВЫМ ЛАДЗЕ ЖЫЦЦЯ"

З дакладам па тэме "Стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы па прывіцці вучням навыкаў здаровага ладу жыцця" выступіла Шкуда Алена Валер’еўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Трутнева Людміла Уладзіміраўна, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 10 класа, выступіла па тэме "Супрацоўніцтва сям’і, школы і соцыўму ў выхаванні здаровай, гарманічнай асобы".

Аб выкарыстанні магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у прафілактыцы шкодных звычак і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця паведаміла педагог-арганізатар Рыбянкова Вікторыя Андрэеўна.

Аб занятках ў аб’яднаннях па інтарэсах, як эфектыўным сродку прафілактыкі шкодных звычак расказала Саўко Ірына Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі.

У практычным блоку былі прадстаўлены відэафрагменты аздараўленчых заняткаў "Сакрэты здароўя".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.