Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання

Дата: 2 ноября 2018 в 14:37, Обновлено 2 ноября 2018 в 14:43
Автор: Шкуда Е. В.
357 просмотров

Ва ўстанове прайшло інфармацыйнае мерапрыемства па тэме “Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь”.

Падчас мерапрыемства былі  вызначаны асаблівасці развіцця сацыякультурнай сферы ў ХХІ стагоддзі. Старшакласнікаў  здзівіла тое, што эксперты вызначаюць з’яўленне новага тыпу асобы – Homo Virtualis- “чалавека віртуальнага”.
Урад нашай краіны робіць усё для таго, каб забяспечыць агульнадаступнасць культурнай дзейнасці, культурных каштоўнасцей і культурнага дабрабыту, здяйсняюцца меры па павышэнні іх якасці. Любая  творчая асоба мае права на свабоду самавыражэння. 
На мерапрыемстве вучні  пазнаеміліся з сістэмай падрыхтоўкі кадраў у сферы культуры, станам кнігадрукавання ў нашай краіне. Былі прадстаўлены статыстычныя дадзеныя аб развіцці нацыянальнага сцэнічнага мастацтва, канцэртнай дзейнасці, музейнай і бібліятэчнай справе, кінематографе і народнай творчасці. Вялікая колькасць  аб’ектаў беларускай гісторыка-культурнай спадчыны знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Сярод іх знакаміты замкавыя комплексы “Мір” і “Нясвіж”, геадэзічная Дуга Струвэ, абрад “Калядныя цары” і іншыя.
Сучасная беларуская культура шматгранная і мае свае традыцыі, якім ужо не адно стагоддзе. І наша задача – захаваць іх і перадаць нашым нашчадкам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.