Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа ў Пружаны

Дата: 1 ноября 2017 в 19:36, Обновлено 1 ноября 2017 в 19:57
Автор: Шкуда Е. В.
876 просмотров

Сення, 1 лістапада, 18 вучняў нашай установы пабывалі ў невялікім падарожжы. Экскурсійным аб'ектам стаў музей-сядзіба «Пружанскi палацык» – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі!
Аснова канцэпцыі экспазіцыі музея – узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя.

Сядзіба прываблівае сваёй наватарскай непаўторнасцю форм. Галоўны акцэнт тут зроблены на несіметрычнасць. Розныя па памерах аб’ёмы злучаны ў адзіную кампазіцыю, якую ўвенчвае вежа ў цэнтры галоўнага фасада. Тут увасобілася ідэя маляўнічага загараднага дома заможнага ўладальніка, які імітуе рэнесансную сельскую вілу. Разнастайныя дэталі аздаблення надаюць яшчэ большую выразнасць: розныя вокны — ад невялічкіх квадратных да шырачэзных «венецыянскіх», балконы, ганкі. У баку ад парку месціцца раскошная тэраса, якая нібы непасрэдна звязвае «палацык» з краявідам. Такі зборны адметны від зачароўвае сваёй непаўторнасцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.