Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата: 2 июля 2022 в 10:01, Обновлено 2 июля 2022 в 10:03
Автор: Шкуда Е. В.
104 просмотра

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы, работнікі Міжэвіцкай сярэдняй школы, жыхары аг.Міжэвічы!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, — асаблівы дзень. Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю.
Дзень Незалежнасці для кожнага беларуса - напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы.

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце - жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў ад захопнікаў родны край, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную Беларусь.
Жадаем вам, добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас  жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
 З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.